Ствараем калядны настрой

10 снежня - 9 студзеня
Савецкая плошча, Гродна

Зiмовы Фэст у Гродна

Атрымайце асалоду і акуніцеся ў атмасферу сапраўднай казкі: у горад вяртаецца ўжо знаёмы вам Зімовы Фэст. Час цудаў, чараўніцтва і здзяйснення самых запаветных мараў надышоў. Час, якога трапятліва чакае кожны з нас: ад маленькага дзіцяці да дарослага. Нават калі вам ніхто даўно не кладзе пад навагоднюю ялінку падарункі, цуды ўсё роўна адбываюцца. Яркія агні на галоўнай плошчы, утульныя драўляныя хаткі з каляднымі пачастункамі, водар лясной ігліцы, святочная музыка, маркет з падарункамі, карагоды, каруселі ды забаўкі - Зімовы Фэст на Савецкай плошчы зноўку чакае вас.

Каб настроіцца на працяглае і вясёлае святкаванне Новага года і Калядаў сёлета, мы падрыхтавалі неверагодную атмасферу, якая будзе панаваць у самым сэрцы горада на працягу месяца. Дзіцячая казка тут становіцца рэальнай, а дарослыя вяртаюцца ў краіну дзяцінства, дзе вясёлы карагод кружыць галаву, у паветры адчуваецца тонкі водар карыцы і мандарынаў, а наваколле напоўнена добрымі ўсмешкамі. Цяпер не трэба нікуды ехаць, каб знайсці свой асабісты цуд. Цяпер вы ведаеце месца ў родным горадзе, дзе ён чакае вас кожны дзень.

Чым заняцца

Святочная ёлка

Сэрца Зімовага Фэста - вялікая калядная ёлка. Менавіта тут жыве галоўная таямніца, вакол якой праходзіць свята. Тут можна ўсё: прыгадаць навагоднія песні і вершы, кружыць у карагодзе з сябрамі ці заводзіць новыя знаёмствы, пакаштаваць навагодніх страў і цёплых напояў, а можна проста адпачыць ад штодзённых турботаў. Навагодняя ёлка на Савецкай плошчы - тое месца, дзе утульна, смачна і ніколі не бывае самотна!

Калядны фуд-корт

Працягваем святы ў лепшых еўрапейскіх традыцыях: мы стварылі на плошчы сапраўдны калядны фуд-корт, дзе можна пачаставацца незвычайнымі стравамі ад кухань розных народаў свету: знакамітыя чэшскія трдэльнікі ці сакавітыя нямецкія берлінеры, смачная піцца як у Італіі ці азербайджанскі люля-кебаб, цёплая кава, гарачы глінтвейн ці сапраўдны калядны грог. Гатаваць для вас з навагоднім настроем будуць лепшыя кафэ і кавярні. Абяцаем, будзе вельмі смачна!

Зімовы маркет

Ніхто не застанецца без падарункаў! Калі вы не ведаеце, што набыць для вашых блізкіх на святы, ці хочаце парадаваць сябе незвычайным падарункам - мы запрашаем на наш цудоўны маркет. Таленавітыя рамеснікі ствараюць непаўторныя рэчы, якія больш ніхто і нідзе вам не прапануе. З добрым настроем у атмасферы прыгажосці і свята можна выбраць прыемныя нечаканасці для родных і сяброў.

Ёлачны кірмаш

Сапраўднае свята прыходзіць у нашы кватэры разам з жывой лясной ялінкай. Нішто не заменіць водар смалы ды пах ігліцы. А якое задавальненне ўпрыгожваць сапраўдную елку цацкамі ды агеньчыкамі на свежых галінках. На нашым ёлачным кірмашы вы зможаце выбраць для сябе ялінку, якая будзе ствараць сапраўдны калядны настрой усе святы! Ці гэта не цуд?

Зiмовы кактэйльны бар

Мы паклапаціліся, каб на Зімовым Фэсце было максімальна ўтульна і весела. Асаблівае месца - наш зімовы кактэйльны бар ад кампаніі Pernod Ricard Minsк, cтваральніка святочных момантаў, якая падрыхтавала цудоўную карту зімовых цёплых кактэйляў. Мы прапануем сагравальныя напоі на аснове Becherovkа, Аrarat і Jameson ды глінтвейны на грузінскім “Старым Тбілісі”. Тут можна бавіць час у кампаніі сяброў альбо завітаць “на сугрэў” пасля пацехі каля каляднай елкі. Тут заўсёды свая асобая атмасфера, а добры бармен, як сапраўдны Дзед Мароз, здзяйсняе вашы жаданні.

Калядны грог

Толькі ў нас на Зімовым Фэсце вы зможаце паспрабаваць эксклюзіўны зімовы напой - калядны грог ад “Бульбаша” якраз для халоднай пары года. Гарачая гарбата з духмянымі спецыямі і дадаткам настою сагравае і добра падыходзіць да зімовага надвор’я.Да грогу добра пасуе салодкая выпечка, аладкі або блінцы, а таксама сухафрукты і цукеркі. Сабраць сяброў, зазірнуць на фуд-корт, захапіць шкляначку каляднага грогу і весяліцца каля ёлкі - чым не выдатны план на вечар?

Дзіцячыя забавы

Да нас не проста можна, а неабходна прыходзіць сем’ямі! На нашым фэсце бацькам не трэба клапаціцца, чым заняць дзетак: пра гэта падумалі мы. Сапраўдная навагодняя карусель, зімнія актыўныя забавы, шмат салодкіх пачастункаў і цацак. А галоўнае - гэта той калядны цуд, якога чакае кожнае дзіця і верыць, што краіна казак cапраўды існуе. Проста прыходзьце да нас на Савецкую плошчу разам.

IT-пляцоўка ад LeverX Group

Генеральны партнёр Зімовага Фэста - міжнародная IT-кампанія LeverX Group, якая нядаўна адкрыла новы офіс у Гродна і зараз актыўна шукае супрацоўнікаў, прадставіць наведвальнікам кірмашу незвычайную актывацыю, якая дазволіць гасцям даведацца больш пра свет IT-тэхналогій.

Дзе пройдзе

Савецкая плошча, Гродна

Мы працуемБудныя днi: 15:00 - 23:00
Выходныя i святочныя днi: 13:00 - 23:00

МЫ ПАМЯТАЕМ ПРА НЕАБХОДНЫЯ МЕРЫ БЯСПЕКІ

Мы клапоцімся пра нашых гасцей і выконваем усе патрэбныя загады. Пляцоўка Зiмовага Фэсту адаптавана згодна з патрабаваннямі санітарных нормаў. Усе ўдзельнiкi працуюць у масках, маюць антысептыкі. Фэст праходзіць на свежым паветры, а ўсе актыўнасці размешчаны на вялікай тэрыторыі, што дазваляе наведвальнікам трымаць сацыяльную дыстанцыю.