Сэрца Зімовага Фэста - вялікая калядная ёлка. Менавіта тут жыве галоўная таямніца, вакол якой праходзіць усё свята. Каля ўпрыгожанай ёлкі трэба абавязкова загадаць жаданне з заплюшчанымі вачыма. Тут можна ўсё: прыгадаць навагоднія песні і вершы, кружыць у карагодзе з сябрамі ці заводзіць новыя знаёмствы, пакаштаваць навагодніх страў і цёплых напояў, а можна проста адпачыць ад штодзённых турботаў. Навагодняя ёлка на Савецкай плошчы - тое месца, дзе ўжо трэці год запар утульна, смачна і ніколі не бывае самотна!
У Новы год асабліва важна забраць з сабой цёплыя ўспаміны✨
Стварай утульныя кадры на чароўным балконе ад Visa і Альфа Банк і дзяліся святочным настроем з блізкімі ў сацыяльных сетках. А для таго, каб павіншаваць усіх, без каго немагчымы твой Новы год, здзяйсняй аплату ад 10 BYN на фуд-корце «Зімоваго Фэсту», атрымвай паштоўку і адпраўляй яе праз «Калядную пошту» ад Альфа Банка
і Visa.
Ну і, вядома, прыемны бонус – зніжка 10% на фуд-корце «Зiмовага Фэсту» пры аплаце картай Visa Альфа Банка.
На Зімовым Фэсце вы зможаце паспрабаваць класічны зімовы напой - калядны глінтвейн Glühwein якраз для халоднай пары года, які мае прыемны гарманічны смак і мяккую тэкстуру. Гарачае чырвонае ці белае віно з духмянымі спецыямі і дадаткам цытрусавых сагравае і добра падыходзіць да зімовага надвор’я. Да глінтвейну добра пасуе фандзю, цвёрдыя сыры, мясныя стравы, а таксама салодкая выпечка і прысмакі. Сабраць сяброў, зазірнуць на фуд-корт, захапіць шкляначку каляднага глінтвейну і весяліцца каля ёлкі - чым не выдатны план на вечар?
Да нас не проста можна, а неабходна прыходзіць сем’ямі! На нашым фэсце бацькам не трэба клапаціцца, чым заняць дзетак: пра гэта падумалі мы. Сапраўдная навагодняя карусель, зімнія актыўныя забавы, шмат салодкіх пачастункаў і цацак. А галоўнае - гэта той калядны цуд, якога чакае кожнае дзіця і верыць, што краіна казак cапраўды існуе. Проста прыходзьце да нас на Савецкую плошчу разам.
Мы паклапаціліся, каб на Зімовым Фэсце было максімальна ўтульна і весела. Якое ж свята на свежым зімовым паветры без добрага настрою і сапраўднага бара, дзе можна пакаштаваць цёплыя кактэйлі і спецыяльныя зімовыя напоі? Асаблівае месца - наш зімовы бар, дзе можна прыемна бавіць час у кампаніі сяброў альбо завітаць “на сугрэў” пасля забаў пад каляднай ёлкай. Тут заўсёды свая атмасфера, а добры бармэн, як сапраўдны Дзед Мароз, выконвае вашы пажаданні.
Ніхто не застанецца без падарункаў! Калі вы не ведаеце, што набыць для вашых блізкіх на святы, ці хочаце парадаваць сябе незвычайным падарункам - мы запрашаем на наш цудоўны маркет. Таленавітыя рамеснікі ствараюць непаўторныя рэчы, якія больш ніхто і нідзе вам не прапануе. З добрым настроем у атмасферы прыгажосці і свята можна выбраць прыемныя нечаканасці для родных і сяброў, эксклюзіўныя рэчы і ўпрыгожванні, смачную выпечку і ласункі.
Калі ў сапраўднага беларуса спытаюцца, што дапамагае яму адчуць казачную атмаферу зімы, ён не задумваючыся адкажа – Зімовы квас ды піва ад Лідскага. Гэтыя напоі з духмяным водарам і незвычайным смакам штогод дапамагаюць нам адчуваць смак зімовых традыцый, набліжаць і узмацняць святочны настрой. У спецыяльнае цёмнае піва Лідскае дадалі апельсін, гваздзіку і карыцу, каб усе, хто пакаштуе гэта піва, адчулі яго глыбокі і вытанчаны смак. А выразныя ноты печанага яблыка у Лідскім квасе вернуць у дзяцінства і дапамогуць паверыць у цуды, якія абавязкова збудуцца ў коле блізкіх у самую чароўную навагоднюю пару.
Сапраўднае свята прыходзіць у нашы кватэры разам з жывой лясной ялінкай. Нішто не заменіць водар смалы ды пах ігліцы. А якое задавальненне ўпрыгожваць сапраўдную елку цацкамі ды агеньчыкамі на свежых галінках. На нашым ёлачным кірмашы вы зможаце выбраць для сябе ялінку, якая будзе ствараць сапраўдны калядны настрой усе святы! Ці гэта не цуд?
Працягваем святы ў лепшых еўрапейскіх традыцыях: мы стварылі на плошчы сапраўдны калядны фуд-корт, дзе можна пачаставацца незвычайнымі стравамі ад кухань розных народаў свету: знакамітыя чэшскія трдэльнікі ці сакавітыя нямецкія берлінеры, бульба па-бельгійску ці азербайджанскі люля-кебаб, гарачая кава ці сапраўдны калядны глінтвейн. Асабліва прыемна нагуляць апетыт у марознае надвор'е, пасля забаў і прагулак на свежым паветры. Гатаваць для вас з навагоднім настроем будуць лепшыя кафэ і кавярні. Абяцаем, будзе вельмі смачна!